Мiншчына 9 снежня

Источник материала:  
09.12.2009 19:28 — Новости Общества

На дарогах краіны усплёск аварыйнасці

Прычына – неспрыяльнае надвор'е. За суткі толькі на Міншчыне ў трох ДТЗ загінулі 2 чалавекі, яшчэ пяцёра — паранены.

Сур'ёзнае здарэнне на Салігоршчыне. Тут жанчына-вадзіцель пры абгоне зачапіла папутную машыну. Абедзве легкавушкі апынуліся ў кювеце. На шчасце, абыйшлося без ахвяр. Віноўніца ДТЗ і яе дачка, вучаніца 5-га класа — у бальніцы.

Па-ранейшаму вяліка колькасць аварый з удзелам пешаходаў. У Крупскім раёне, работнік аднаго з СВК, нападпітку, прылёг «адпачыць» на дарозе, дзе праз некалькі хвілін, на яго наехаў легкавік. Цяпер за жыццё гора-пешахода змагаюцца медыкі.

Тым часам, спіс ахвяраў дарожнага траўматызму папоўнілі яшчэ два чалавекі. Яны памерлі ў бальніцах Вілейкі і Маладзечна, праз некалькі дзён пасля аварый. У абодвух выпадках ДТЗ справакавалі самі пешаходы.

Міншчына і Архангельская вобласць Расіі стануць бліжэй

Рэгіёны падпісалі пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

Падчас візіту дэлегацыі Мінскай вобласці ў Архангельск бакі выпрацавалі канкрэтны план развіцця адносінаў да 2013 года. Абмеркаваны і магчымыя сумесныя праекты.

З пачатку года знешнегандлёвы абарот Міншчыны і Архангельскай вобласці склаў больш за мільён 300 тысяч долараў.

 

Буйны нямецкі інвестар гатовы прафінансаваць будаўніцтва дзесяці біягазавых комплексаў на Міншчыне

Адпаведныя пагадненні падпісаны з некаторымі гаспадаркамі вобласці. Першыя два аб'екты увядуць у эксплуатацыю ўжо ў наступным годзе. Адначасова інвестараў падключаць і да рэалізацыі энергазберагаючых праектаў у жывёлагадоўлі. Інавацыі ў сельгасвытворчасці ужо даюць станоўчыя вынікі. Так, эксперыментальная біягазавыя ўстаноўка, якая працуе на племзаводзе «Беларускі» дае значную эканомію энергарэсурсаў, а ўвесь вытворчы працэс — безадыходны.

Якасць працы грамадскіх лазняў ўдасканальваюць у вобласці

Усяго на Міншчыне працуе больш за паўсотні «аб'ектаў высокага градуса». Тым не менш, амаль у палове вёсак лазні ўвогуле адстунічаюць. Але камунальнікі выконваюць сацыяльны нарматыў. Праўда, чысціня цела абыходзіццца жыллёвай гаспадарцы надта дорага. Пры сярэдняй цане квітка – дзве з паловай тысячы – сабекошт – каля дзесяці. Частку грошай пакрывае мясцовы бюджэт, а каля 10 працэнтаў – камунальны сектар.

Міжнародная вёска хутка з'явіцца на агратурыстычнай карце Міншчыны

Праект рэалізуе смалявіцкі прадпрымальнік Сяргей Лучанок. Кожная краіна, якая зацікавіцца яго прапановай, будзе мець магчымасць стварыць у жывапісных мясцінах «куток» свайго нацыянальнага каларыту. Так, ужо ідуць перамовы з в'етнамскімі інвестарамі, якія плануюць пабудаваць рэстаран на вадзе. А ў бліжэйшы час з'явіцца язычніцкае капішча. Гэта ўжо з беларускага боку.

Сам прыватнік паспеў ужо зрабіць нямала. У гадавальніку высадзіў больш за тысячу пладовых дрэў і ягаднікаў. Ёсць падмуркі для танцавальнай пляцоўкі, лазні, гасцініцы. Цалкам туркомплекс пачне працаваць у наступным годзе.

 

Адмысловая акцыя стартавала на Міншчыне напярэдадні навагодніх свят

Актывісты абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных арганізавалі прафілактычныя мерапрыемствы. Так, навучэнцы Жодзінскай гімназіі правілы бяспечных святаў гараджанам тлумачылі ў касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі.

Асобная увага — эксплуатацыі электрычных гірляндаў і выкарыстанню піратэхнікі. Паводле статыстыкі, менавіта ёлачная ілюмінацыя і няякасныя феерверкі найчасцей ператвараюць навагоднія святы ў надзвычайныя здарэнні. 

 

Аматараў рыбалкі запрашаюць ў рыбгасе «Альба» Нясвіжскага раёна

Злавіць дабычу на кручок тут могуць як мясцовыя жыхары, так і госці раёна. Карп, карась, белы амур, таўсталобік трапляюць у сеткі рыбаловаў за 24 тысячы рублёў. Менавіта столькі каштуе гадзіна адпачынку з вудай. Тры кілаграмы рыбы можна лічыць уласным трафеем. За ўлоў «звыш нормы» прыйдзецца заплаціць.

←Торговые объекты столицы к рождественским и новогодним праздникам готовы.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика