Палітолягі заступіліся за Шапуцьку

Источник материала:  
Палітолягі заступіліся за Шапуцьку“Выпадак з адлічэньнем студэнткі адзьдзяленьня паліталёгіі юрыдычнага факультэту БДУ Тацяны Шапуцькі пагражае перакрэсьліць навуковыя дасягненьні школы паліталёгіі БДУ і можа стаць бруднай плямай на іміджы юрыдычнага факультэта”, - напісана ў лісьце.

“Ініцыятары адлічэньня Тацяны не хаваюць, што падставай для такіх жорсткіх адміністратыўных захадаў стала яе грамадзкая дзейнасьць, а менавіта удзел у першым Форуме грамадзянскай супольнасьці "Усходняга Партнэрства", - напісан ў лісьце на імя Балашэнкі і Рашэтнікава. “Здавалася б, унівэрсытэт павінны быў бы ганарыцца такімі высокімі дасягненьнямі сваіх студэнтаў у грамадзкай дзейнасьці”.

“Калі Тацяна Шапуцька не будзе адноўленая на юрыдычным факультэце БДУ, то гэта паставіць пад сумнеў статус аддзяленьня паліталёгіі БДУ як вядучага цэнтра ў галіне паліталягічнай адукацыі. Урэшце рэшт, гэта стане яшчэ і ударам па іміджы айчыннай палітычнай навукі, якая будзе адкінутая назад да сэрвільных узаемадачыненьняў з дзяржавай”, - перакананыя аўтары заявы.

Заяву падпісалі выпускнікі аддзяленьня паліталёгіі юрыдычнага факультэта БДУ:

Натальля Васілевіч
Юрый Чавусаў
Андрэй Ягораў
Алесь Міхалевіч
Андрэй Казакевіч
Эніра Браніцкая
Мікола Астрэйка
Іван Марозаў
Сяргей Кузьняцоў
Кацярына Малей
Кацярына Корзун
Алена Сідаровіч
Тацьцяна Чуліцкая
Андрэй Ляховіч
Антон Пруднікаў
←EIA снизило прогноз мирового потребления нефти в 2010 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика