Белая кашуля, чырвоны пояс

Источник материала:  
08.12.2009

У адзенні ўсходніх славян пояс меў велізарнае значэнне. Выйсці на вуліцу без пояса — ўсё роўна што зайсці ў царкву без крыжа — і адно, і другое лічылася вялікім грахом.

Падпяразваць трэба было споднюю, хатнюю і абавязкова верхнюю адзежу як мужчынам, так і жанчынам. Лічылася, што пояс будзе суправаджаць чалавека ад яго нараджэння да смерці. Калі з кашулі можна вырасці, то пояс, які давалі дзіцяці адразу пасля нараджэння (яго спавівалі і перавязвалі поясам), служыў яму значна даўжэй. Як правіла, першы раз хлопчыку апраналі штаны ў сем гадоў, а без пояса, якім ён перавязваў доўгую кашулю, выйсці за вароты было недапушчальным. Расперазаць чалавека, г. зн. зняць з яго пояс, прыраўноўвалася да вялікай ганьбы, гэта ўсё адно што зганьбіць яго. І сёння пра зласліўца, забіяку, нястрыманага чалавека, які спрабуе даказаць сваю правату кулакамі, гавораць “распярэзаны” (руск. “распоясавшийся”), г. зн. страціўшы сорам і прыстойнасць.Пояс станавіўся галоўным атрыбутам на вяселлях і ў сямейным жыцці. У Навагрудскім і Ваўкавыскім раёнах Гродзенскай вобласці нявеста павінна была пасля сватаўства “падперазаць” бутэльку, у якую маці насыпала трохі збожжа, на запоінах падперазаць жаніха, на другіх запоінах — свата.У іншых раёнах Беларусі фіксуецца звычай пасля вяселля адорваць паясамі тых, хто дапамагаў яго ладзіць: “хто наліваў ваду, хто запальваў лучыну, прыносіў яечню, рыхтаваў пасцелю і т. д.”. У храме для маладых слалі ручнік, а пад яго клалі пояс; маці жаніха благаслаўляла маладых хлебам і поясам, пакладзенымі на века дзяжы, адзначае П.В.Шэйн у “Матэрыялах для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва паўночна-заходняга краю” за 1890 год.У храме падчас шлюбу пры дапамозе пояса нявеста магла “запраграмаваць” будучыя роды. Для гэтага перад ад’ездам маладая сыпала сабе за пазуху дробку льнянога насення, а калі стаяла перад алтаром, імкнулася “неўпрыкмет аслабіць “паясніцу”, каб насенне пасыпалася на падлогу. З гэтай жа мэтай рабілі і так: “Маладая, едучы да шлюбу, адпускае тасёмкі хвартушка і спадніц, каб былі лёгкія роды”.Паўсюдна быў вядомы такі звычай: як толькі маладыя выходзілі з царквы, хросны бацька злучаў іх рукі поясам і стукаў іх галовамі, прыгаворваючы: “Каб жылі добра і гладка”.Каб у маладой нараджаліся дзеці, да яе на калені садзілі хлопчыка, а яна павінна была яго пацалаваць і падарыць пояс. Такі звычай зафіксаваны як у Расіі, так і ў Беларусі. Лічылася, што пояс павялічвае мужчынскую сілу, а чырвоны пояс, падораны жонкай мужу, ахоўвае “яго ад хвацкага вока, нагавораў і чужых жонак”.

←Нужна ли пиротехника на новогодние праздники?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика