Мартынаў ляціць у Брусэль

Источник материала:  
07.12.2009 17:13 — Новости Общества

8 снежня ў Бруселі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза і краіны, уключаныя ў праграму ЕС «Усходняе партнёрства», абмяркуюць ход яе рэалізацыі. Сустрэча стане першай штогадовай нарадай кіраўнікоў МЗС.

Як паведамляе прэс‑служба замежнапалітычнага ведамства Беларусі, кіраўнік МЗС Сяргей Мартынаў прадставіць афіцыйную пазіцыю Мінска адносна развіцця палітыкі і далейшага ўдзелу ў ёй Беларусі.

Мартынаў правядзе перамовы па ўсім комплексе пытанняў супрацоўніцтва Беларусь‑ЕС з прызначаным членам Еўракамісіі па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфанам Фюле.

Кіраўнік МЗС Беларусі таксама плануе абмеркаваць з шэрагам калег краін ЕС узаемадзеянне на двухбаковым узроўні і па лініі Беларусь‑ЕС.

***

22 лістапада ў Кіеве кіраўнікі МЗС Украіны, Беларусі і Літвы на сустрэчы ў Бруселі дамовіліся перадаць Еўракамісіі сумесны ліст, у дадатку да якога будуць пералічаныя «канкрэтныя праектныя прапановы» адносна палітыкі «Усходняе партнёрства».

Міністры заявілі аб важнасці супрацоўніцтва ў транспартнай сферы ў рамках «Платформы 2». Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб праектах цягніка камбінаваных перавозак «Вікінг», аўтамагістралі Вільнюс — Мінск — Кіеў, спрашчэння працэдур перасячэння межаў, стварэння лагістычных сетак для павышэння эфектыўнасці функцыянавання транспартнага калідора паміж Балтыйскім і Чорным марамі. Бакі адзначылі, што патэнцыял гэтых праектаў можа значна ўзрасці ў выпадку пашырэння іх геаграфічных межаў у напрамку Турцыі, Паўночнага Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Скандынавіі.

У сферы агульнай культурнай і гістарычнай спадчыны міністры дамовіліся «садзейнічаць наладжванню непасрэдных кантактаў паміж упаўнаважанымі структурамі, уключаючы стварэнне трохбаковай рабочай групы, у функцыі якой уваходзілі б пытанні каардынацыі супрацоўніцтва ў гэтай сферы».

Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў «згадзіліся вывучыць магчымасць сумеснага святкавання 600‑й гадавіны Грунвальдскай бітвы і стварэння міжнароднага форуму экспертаў‑даследчыкаў гістарычнай спадчыны».

Як паведамляюць украінскія СМІ, чакаецца, што на сустрэчы будзе прэзентаваны трохбаковы праект Беларусі, Літвы і Украіны па абуладкаванні мяжы. Акрамя таго, могуць быць аб’яўлены першыя зацверджаныя праекты.

У палітыку «Усходняе партнёрства» уваходзяць 27 краін ЕС, а таксама Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Праграма стартавала 7 мая 2009 года.

←Крыж у гонар Лапіцкага зноў збурылі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика