Невядомыя затрымалі Змітра Дашкевіча і вывезлі яго пад Лагойск

Источник материала:  
05.12.2009 16:58 — Новости Общества

5 снежня ў Мінску дзевяць моладзевых арганізацый аб’явілі пра стварэнне кааліцыі «Новае пакаленне». На сустрэчы лідэраў арганізацый З. Дашкевіч меў прадставіць «Малады фронт».

Дзевяць моладзевых арганізацый, сярод якіх «Малады фронт», моладзь БНФ, «Правы альянс» ды іншыя аб’ядналіся ў кааліцыю «Новае пакаленне», паведамяеРадыё Свабода. А 12 гадзіне прадстаўнікі арганізацый са сваімі лідэрамі сабраліся каля сквэру Янкі Купалы. За імі назіралі кіраўнікі гарадской міліцыі, а таксама Цэнтральнага раёну Мінску. Яны папярэджвалі, што ў пры спробе правядзення вулічнай акцыі, будзе ўжытая сіла. У двары Дома вэтэранаў стаялі два аўтазакі са спецназаўцамі.

Лідэр «Маладога фронту» на сустрэчу не прыйшоў, ягоны тэлефон не адказваў. Тэлефанаванні ў райаддзелы міліцыі гораду плёну не прынеслі. Толькі прыблізна а палове на 5-ю вечара Зміцер выйшаў на сувязь, паведаміла НН прэс-сакратарка МФ Таццяна Шапуцька. Па словах Змітра, раніцай яго схапілі невядомыя, адвезлі пад Лагойск, дзе проста выкінулі з аўто. Па Змітра выехалі сябры.

←Рэзка расце колькасць выпадкаў раку шчытавіцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика