Адкрыўся з’езд саюзных пісьменнікаў + фота
4 снежня ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адкрыўся ўстаноўчы з’езд пісьменнікаў Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
У працы з’езда бяруць удзел больш чым 400 чалавек, у тым ліку каля 100 дэлегатаў — члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. На з’езд запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, СМІ і творчых саюзаў, у тым ліку Саюза беларускіх пісьменнікаў, устаноў культуры, адукацыі і навукі, а таксама грамадскія дзеячы і дыпламаты.
Ініцыятарамі з’езда выступілі вядомыя беларускія і расійскія пісьменнікі Валерый Ганічаў, Уладзімір Гніламёдаў, Ягор Ісаеў, Уладзімір Карпаў, Сяргей Міхалкоў, Валянцін Распуцін, Алесь Савіцкі і Мікалай Чаргінец. Ідэя правядзення форуму падтрыманая прэзідэнтамі дзвюх краін, Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі.
На з’ездзе плануецца абраць кіраўніцтва новага творчага аб’яднання, вызначыць асноўныя задачы і кірункі яго працы.
![]() слухаюць гімны |
![]() Старшыня праўладнага саюзу Мікалай Чаргінец |
![]() Знізу кнігі Коласа, Купалы, Броўкі |
![]() Памочнік прэзідэнта па ідэалогіі Усевалад Янчэўскі і міністр культуры Павел Латушка |
![]() сакратар ЦК БРСМ Варвара Александровіч |
![]() першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. |