Таццяну Шапуцьку адлічылі з юрфаку БДУ

Источник материала:  
03.12.2009 18:30 — Новости Общества

Таццяну Шапуцьку адлічылі з юрфаку БДУ
Летась Таццяну Шапуцьку асудзілі на трое сутак арышту за ўдзел у антыкамуністычнай акцыі. Фота Юліі Дарашкевіч.

Прэс‑сакратарку «Маладога фронту» Таццяну Шапуцька 3 снежня была адлічаная з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Яна навучалася на другім курсе юрыдычнага факультэту па спецыяльнасці «юрыст‑палітолаг».

«Мяне сёння выклікалі з пары ў дэканат. Там паведамілі, што я адлічаная з універсітэту. Загад пад подпісам рэктара БДУ Сяргея Абламейкі. Прычыну не назвалі», — дзеліцца ўражаннямі Таццяна Шапуцька.

Хутчэй за ўсё, што дзяўчыну выключылі за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці ў Бруселі, што праходзіў у лістападзе. Таццяна выехала за межы без дазволу ўніверсітэту, што забараняецца. У 2005 годзе такі самы выпадак адбыўся з студэнткай «наргасу» Таццянай Хомай.

Шапуцька была адной з найлепшых студэнтак, яе сярэдні бал — 8,5. Да зімовай сесіі заставаўся адзін тыдзень.

Таццяна не пакідаю надзею ўсё ж аднавіцца ва ўніверсітэце. У Бруселі дапамогу ёй у выпадку праблемаў абяцаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Леанід Козік. Шапуцька збіраецца звярнуцца і да яго. Аднагрупнікі хочуць пачаць збіраць подпісы ў падтрымку сяброўкі.

←Взрыв парикмахерского креатива на выставке «Интерстиль-2009»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика