Распрацаваны першы экскурсійны тур з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту

Источник материала:  
03.12.2009 16:17 — Новости Общества

паведаміла кансультант дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Алена Салаўёва.

Паводле яе слоў, спецыяльны бесперасадачны вагон для турыстаў будзе прапанаваны ўсім, хто пажадае наведаць Белавежскую пушчу. Цягнік будзе курсіраваць з Мінска ў Брэст з 25 снежня па 7 студзеня.

У Брэсце турыстаў сустрэне і даставіць у маёнтак Дзеда Мароза аўтобус з экскурсаводам. Пасля агляду маёнтка гасцям Белавежскай пушчы прапануюць наведаць музей прыроды, для якога ўзведзены новы будынак, і вальеры з дзікімі жывёламі.

Як лічыць Салаўёва, экскурсійныя туры з выкарыстаннем цягніка больш зручныя, чым аўтобусныя:

цягнікі ходзяць строга паводле раскладу, у іх ёсць усе выгоды, суправаджальнік. Пры гэтым кошт экскурсійнага тура цягніком і аўтобусам прыкладна аднолькавы. Пры выкарыстанні чыгуначнага транспарту для дарослага ён складае 116 тыс. рублёў, для дзіцяці — 77 тыс. рублёў (без харчавання).

Салаўёва адзначыла, што ў будучым чыгуначны транспарт плануецца больш шырока выкарыстоўваць падчас правядзення экскурсій. Ужо 4—5 студзеня 2010 года плануецца арганізаваць экскурсію для замежных турыстаў цягніком па маршруце Мінск — Полацак — Брэст — Мінск.

←Кожны восьмы жыхар Гомельскай вобласці захварэў на грып або ВРІ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика