Зноў пачалі даваць суткі
03.12.2009 11:50
—
Новости Общества
Нагадаем, учора Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь».
Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі.
Ноч моладзь правяла ў спецпрыймальніку на Акрэсціна.
Сёння суд Заводскага раёну вынес прысуд Андрэю Кузьмінскаму — 7 сутак, Паўлу Пракаповічу — 15.