Заробак мэханізатара — 1800 рублёў

Источник материала:  
Заробак мэханізатара — 1800 рублёў

У Горацкім райвыканкаме ведаюць пра канфлікт і сьцьвярджаюць, што ўсё заробленае цалкам выплачваецца.

У верасьні мэханізатару Аляксандру Шыкаву выплацілі за месяц 1800 рублёў. Пасьля пагрозаў зьвярнуцца ў кантрольныя органы раёна даплацілі яшчэ 300 тысяч.


«Астатнія пяцьсот тысяч мне ня выплацілі. Акрамя таго, мяне пазбавілі зерня — за тое, што я на бюлетэні два месяцы сяджу. Цярпець я больш ня буду далей. Буду ў суд падаваць. За тысячу васемсот яшчэ яму буду працаваць! Палова трактарыстаў ужо пазвальняліся. Мо чалавек якіх дзесяць засталося. А хто за такія грошы хоча працаваць?»

500 тысяч у мэханізатара ўтрымалі нібыта за перарасход паліва.

«Дык яны ж лічаць толькі гектары. Перагоны ня лічаць. Ня лічаць і тое, што па брудзе едзеш альбо па сухім полі. Я паеду на працу, там зараблю трыццаць тысяч, а ў мяне вылічаць шэсьцьдзесят за перапал. Я тады адмаўляюся працаваць».

Недаплату ў 300 тысяч кіраўніцтва патлумачыла недасьведчанасьцю бухгальтараў.

Ня лепшая сытуацыя з заробкамі і ў даярак:

«Самы вялікі заробак у нас — трыста тысяч рублёў. Расцэнкі нам ніхто не падымае. У 2007 годзе ў нас заробак быў па 700-900 тысяч. Мы пісалі ў Магілёў. Нам адтуль адказ прыйшоў, але на ніводнае пытаньне канкрэтна не адказалі», — кажа адна з даярак.

Пагаварыць з дырэктарам гаспадаркі Уладзімерам Байгалавым не ўдалося. У прыёмнай паведамілі, што ён на паседжаньні ў райвыканкаме. Тое, што людзі адмаўляюцца выходзіць на працу з-за нізкіх заробкаў, сакратарка не пацьвердзіла, аднак зазначыла, што незаконна ўтрыманыя грошы пачалі ўжо выплачваць.

У аддзеле эканомікі райвыканкаму прызнаюць факты скаргаў працаўнікоў саўгасу «Горкі».

«Той, хто працуе, той і атрымлівае нармальны заробак. І па паўтара мільёна, і па мільёне. Усякія заробкі ёсьць. А хто ня хоча працаваць, то й не атрымлівае», — зазначыў супрацоўнік управы.

Знайсьці мэханізатараў зь мільённым заробкам у саўгасе не ўдалося.

←Директор института журналистики БГУ: Мы планируем максимально использовать мировой опыт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика