Чырвоны і белы колеры як жыццё і смерць

Источник материала:  
02.12.2009

Прыведзеныя ў папярэдніх артыкулах прыклады выкарыстання атрыбутаў народнай культуры ў рытуальных кантэкстах паказваюць, што белы колер сімвалізуе смутак, гора і смерць, разам з тым гэта ўніверсальны знак трансфармацыі — пераходу ў іншы стан.

 У міфалагічным сэнсе гэта знак бязмежнасці, вечнасці, Сусвету. Адпаведную трактоўку пацвярджаюць шматлікія фальклорныя жанры: казкі, замовы, паданні, абрадавая лірыка, вясельныя і пахавальныя галашэнні. Але, як вы ўжо заўважылі, побач з белым заўсёды прысутнічаў чырвоны колер — колер жыцця, урадлівасці, самы на-дзейны і самы распаўсюджаны абярэг.У народнай медыцыне наяўнасць прадмета чырвонага колеру была складовай кампанентай пры лячэнні рожыстага запалення, спалоху, сурокаў, рэўматызму, захворванняў суставаў і т. д. На Палессі падчас жніва навярэджаныя руку ці нагу абвязвалі ніткай або палоскай тканіны чырвонага колеру. А каб пазбавіцца ад ліхаманкі, трэба было насіць на шыі павязку з чырвонай тканіны, на якой было завязана чатыры вузлы. Затым павязку кідалі ў праточную ваду. У замове, зафіксаванай у Магілёўскай вобласці, хворая карова завецца белай, а здаровая — чырвонай. Абярэгамі хаты на працягу года станавіліся чырвонае велікоднае яйка, галінка рабіны (абавязкова з пладамі), сарваная 21 верасня. Самым надзейным абярэгам чалавека з’яўлялася чырвоная нітка ці чырвоны пояс, а таксама чацвярговая соль. У ноч з серады на чацвер перад Вялікаднем “пад зоры” выстаўлялі соль, “каб асвяцілася”. Затым з тканіны чырвонага колеру шылі невялікі мяшэчак (з мезенец) і засыпалі туды асвячоную соль. Такі абярэг “не прабіць” ніводнаму злому воку. Вядомыя выпадкі, калі падарожнікі, каб абараніцца ад ваўкоў у далёкай дарозе,абмотваліся чым-небудзь чырвоным. Як бачым, усе рытуальныя моманты, звязаныя з пераходам чалавека з аднаго стану ў іншы, маркіраваліся белым колерам. Такім пераходам з аднаго свету ў іншы, з аднаго стану ў іншы лічыліся смерць і нараджэнне чалавека, хрышчэнне, а разам з ім і імянарачэнне дзіцяці, а таксама падрыхтоўка і правядзенне вясельнай імпрэзы — пераход з жыцця юнацкага ў сямейнае.Усё тое, што на працягу жыцця чалавека трэба было захаваць, абараніць, пакінуць у стане спакою, стабільнасці, маркіравалася і знаходзілася пад аховай ці абаронай атрыбутаў з выкарыстаннем чырвонага колеру.

←Вам случалось видеть чудеса исцеления, когда, казалось, медицина бессильна?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика