Источник материала:  
01.12.2009 20:20 — Новости Общества

Мінск наведаў кіраўнік Генеральнага дырэктарата Рады Еўропы па дэмакратыі і палітычных пытаннях Жан‑Луі Ларан.

«Я спадзяюся, што Беларусі будзе вернуты статус спецыяльна запрошанай у Радзе Еўропы, але супрацоўніцтва можа адбывацца і так», — зазначыў сп.Ларан.

Як вядома, на летняй сесіі ПАРЕ ўмовай вяртанне Беларусі статусу спецзапрошанай стала адмена смяротнага пакарання ці ўвядзення мараторыя на яго.

«Тут трэба палітычная воля лідэраў краіны. Для мяне гэта найперш пытанне маралі. Я найперш кіруюся тым, што смяротнае пакаранне — гэта адзіная форма пакарання, якое не можа быць выпраўлена. Беларусь не павінна адмяняць смяротнае пакаранне дзеля інтарэсаў Страсбургу, а дзеля інтарэсу краіны. Рэферэндум па гэтай справе зусім не абавязковы», — сказаў сп.Ларан.

Госць сёння праводзіў перамовы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем. «Макей ведае, што рабіць, каб Беларусь была ў Радзе Еўропы», — сказаў еўрапеец.

←Совет исполнительных директоров Всемирного банка утвердил предоставление Беларуси займа на цели развития в размере $200 млн.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика