Даследаванне: Усяго 3% жыхароў Літвы не гавораць па-расійску

Источник материала:  
01.12.2009 12:34 — Новости Общества

У Літве 99% жыхароў ведаюць літоўскую мову, 97% ‑ расійскую.

Пра тое, як моўнае асяроддзе гарадоў уплывае на вывучэнне і выкарыстанне тых ці іншых моў, а таксама аб моўнай палітыцы дзяржавы гаварылася на канферэнцыі ў Віленскім універсітэце «Гарады і мовы».

Даследчыкі зазначаюць, што расійскую мову ў буйных гарадах ведаюць практычна аднолькава, крыху горай –у Каўнасе. Цікава, што ў Вільні ёсць нямала палякаў, літоўцы англійскую мову ведаюць лепш, чым польскую.

Таксама згодна з апытаннямі, амаль 100% расійскамоўных жыхароў Літвы ведаюць літоўскую мову. У Каўнасе гэты працэнт складае роўна 100,0%.

Што да англійскай мовы, то ва ўсіх буйных гарадах пра сваё веданне англійскай мовы заявілі 50% рэспандэнтаў. Сярод літоўцаў часцей па‑англійску гавораць жыхары Вільні, а ў прафесійнай галіне англійскую мову часцей выкарыстоўваюць жыхары Клайпеды. А вось веды англійскай сярод расійскамоўных жыхароў буйных гарадоў складае толькі 30%.

←Цена нефтяной "корзины" ОПЕК превысила 76 долл./барр.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика