Сапраўдная зiма — толькi ў другой палове снежня

Источник материала:  

На гэтым тыднi на тэрыторыi Беларусi захаваецца вiльготнае i не па-зiмоваму цёплае надвор'е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У першай палове тыдня сярэднясутачная тэмпература паветра будзе прыкладна на 5—8 градусаў вышэй за норму. Сёння невялiкiя дажджы пройдуць толькi ў Гомельскай i Магiлёўскай абласцях, месцамi моцныя туманы. Удзень 4—10 цяпла. У сераду месцамi кароткачасовыя дажджы, чакаецца моцны туман. Уначы 2—9, удзень 6—12 градусаў. У другой палове тыдня да нас пачне паступаць больш халоднае паветра. Ужо ў чацвер уначы плюс 2—7, на захадзе невялiкiя замаразкi да 0 — мiнус 2, удзень 2—9 цяпла. Месцамi невялiкiя дажджы i туман. У пятнiцу ўначы ад мiнус 2 да плюс 5, удзень 1—7 цяпла. На выхадныя ападкаў амаль не будзе. Уначы ў суботу ад мiнус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — 0 — 5 цяпла. У нядзелю стане яшчэ халадней: уначы — ад мiнус 4 да плюс 3 градусаў, удзень — мiнус 1 — плюс 6. Сапраўды зiмовы характар надвор'я на тэрыторыi Беларусi пачне назiрацца толькi ў другой палове снежня, калi i павiнна ўсталявацца стабiльнае снежнае покрыва.

Сяргей КУРКАЧ.

←Работу давай!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика