Кожны пяты шлюб у Беларусі заключаецца з грамадзянінам Расіі
На пасяджэнні 30 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемным унясенні адзнак аб заключэнні або скасаванні шлюбу ў пашпарты.
Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў паведаміў, што Беларусь упершыню заключыла падобны дакумент.
«Пашпарт з’яўляецца ўласнасцю краіны, а таму адзнакі ў ім можа ставіць толькі дзяржава, якой ён належыць. Беларусь і Расія ніколі не дазвалялі іншым дзяржавам ставіць адзнакі ў пашпартах», — патлумачыў ён.
У адпаведнасці з пагадненнем пры заключэнні ці скасаванні шлюбу паміж грамадзянамі Беларусі і Расіі кампетэнтныя органы бакоў уносяць на рускай мове ў пашпарты грамадзян адзнакі.
Галаванаў паведаміў, што кожны год ў Беларусі заключаецца каля 90 тыс. шлюбаў, скасоўваецца — каля 36 тыс.
Кожны чацвёрты шлюб заключаецца з іншаземцам, 17—20% з іх — з грамадзянінам Расіі.