Калі вуліцы Мінска зменяць савецкія назвы

Источник материала:  
Калі вуліцы Мінска зменяць савецкія назвыНавукоўцы Беларусі, Літвы і Украіны правялі даследаванне “Памяць пра другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Усходняй Еўропы”. Вывучаліся назвы вуліц сталіц трох краін. 

Вынікі даследавання, якое падтрымалі фундацыя “Памяць, адказнасць, будучыня” (Германія) і Інстытут прыкладной гісторыі пры Еўрапейскім Універсітэце Віадрына (Франкфурт-на-Одэры, Германія), дэманструюць цікавы кантраст паміж трыма гарадамі ў падыходзе да фарміравання гарадскога ландшафту.

— Выяўленыя тэндэнцыі могуць быць асноваю для больш глыбокага разумення культурных і палітычных працэсаў у рэгіёне, а таксама падставаю для публічнай дыскусіі па пытаннях палітыкі памяці ў Беларусі, Літве і Украіне, — падкрэслівае супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі Аляксей Ластоўскі.

Назвы вуліц Вільнюса (прааналізавана 875 назваў) ніколі не мелі савецкага твару. У гэтым, безумоўна, дапамагла гісторыя. Вільнюс увайшоў у склад СССР значна пазней сталіц Беларусі і Украіны, да таго ж перад самай вайной. У выніку – да вайны не хапіла часу, а пасля яе літоўцы вельмі ўпарта пазбягалі палітыкі ў назвах вуліц сваёй сталіцы.

Між тым, як гаворыць дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага (Каунас, Літва) Раса Балачкайтэ, сам Вільнюс пасля другой сусветнай вайны хацелі перайменаваць у гонар генерала Савецкай Арміі Івана Чарняхоўскага. Потым абыйшліся плошчай Чарняхоўскага.

— У Вільнюсе ў камісіі, якая давала назвы вуліцам, заўсёды была такая пазіцыя, што чым менш палітыкі, тым лепш. Праўда, пасля вайны перайменавалі перш-наперш усе вуліцы, якія мелі рэлігійныя назвы. І зараз у сталіцы шмат вуліц, накшталт Садовай, Вераб’ёвай, Зоркавай, -- гаворыць Раса Балачкайтэ. -- Так выглядае кампрасміс па-літоўску. Зараз у назвах вуліц горада няма нават згадкі пра савецкія часы. Не засталося помнікаў і назваў, прысвечаных другой сусветнай вайне.


Палітолаг Андрэй Казакевіч падкрэслівае, што ў гонар асоб, якія маюць дачыненне да другой сусветнай вайны, у Мінску названыя 113 вуліц, да рускай культуры — 68. Пры гэтым беларуская савецкая культура прадстаўленая ў 36 назвах, а беларуская нацыянальная — у 24.

Вільнюс і Мінск быццам знаходзяца на двух полюсах па падыходах да назваў. Кіеў жа пасярэдзіне. Тут у назвах 1372 вуліц многа савецкага, яны адлюстоўваюць памяць пра другую сусветную вайну, але акцэнт зроблены на украінскай, а не на рускай савецкай гісторыі. У Кіеве большасць вуліц названыя ў гонар геаграфічных назваў.

Ці застанецца Мінск і надалей савецкім горадам з вуліцамі Маркса і Леніна ў цэнтры? Андрэй Казакевіч кажа, што змены да падыходаў да гарадской тапанімікі ўжо адбываюцца. Напрыклад, у новых мікрараёнах з’явіліся вуліцы Шаранговіча, Сыракомлі. Ёсць ужо нават мікрараён “Брылевічы”. У назвах назіраецца больш павагі да нацыянальнай культуры дасавецкага перыяду. І хоць Мінск больш за Кіеў, тым больш Вільнюс захаваў адбітак савецкасці, праз нейкі час патроху ўсё зменіцца, лічыць Андрэй Казакевіч:

— Назвы вуліц у выпадку Мінска — гэта пытанне палітычнае. Асноўны фактар змен тут — гэта змена свядомасці, разуменне таго, што існуючая тапанімічная сітуацыя з назвамі вуліц не зусім нармальная для суверэннай дзяржавы. Канешне, дргая сусветная вайна — гэта асобнае пытанне. Але ж калі на другім месцы ў назвах горада выходзіць гісторыя і культура іншай дзяржавы…


Па меркаванні эксперта “Заўтра тваёй краіны”, павінен прайсці час, каб прыйшло ўсведамленне, што такога быць не павінна. Тады тапаніміка беларускай сталіцы паступова будзе змяняцца.
←Во время теракта в России мог пострадать белорус

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика