Лукашэнка: Будзе інфармацыйная кампанія па адмене смяротнага пакарання
29.11.2009 18:07
—
Новости Общества
Такую заяву ён зрабіў у інтэрв’ю газеце «Стампа» перад візітам Берлусконі.
«Мы тыдзень таму вызначыліся, што пачынаем шэраг мерапрыемстваў у гэтым кірунку пачынаючы з парламенцкіх слуханняў і ўзняцця гэтай тэмы ў СМІ».
Лукашэнка спаслаўся на тое, што на рэферэндуме 1996 года большасць грамадзян выказалася за захаванне найвышэйшай меры пакарання. А рашэнне рэферендума можа скасаваць толькі новы рэферэндум.
Ён спаслаўся таксама на прыклад ЗША, дзе смяротнае пакаранне захоўваецца ў многіх штатах.