Мінск. Настасся Машчава
27.11.2009 14:01
—
Новости Общества
27 лістапада 2009 году, у дзень правядзення саміту краінаў ЕўрАзЭС пры спробе вывесіць расцяжку «Свабоду Аўтуховічу!» на мосце на праспекце Пераможцаў затрыманая актывістка руху «Маладая Беларусь» Настасся Машчава.
На дадзены момант сувязь з ёю адсутнічае. Актывісты руху «Маладая Беларусь» мелі намер вывесіць у горадзе расцяжку, каб прыцягнуць увагу ўдзельнікаў саміту да праблемы існавання ў Беларусі палітзняволеных.