У Мінску дабудавалі мост па вуліцы Кальварыйскай
27.11.2009 13:08
—
Новости Общества
Чарговы этап будаўніцтва аўмамабільнай развязкі па вуліцы Кальварыйская ў Мінску падыходзіць да завяршэння. На мосце праз чыгуначныя шляхі на Маладзечна ўжо сканчваюцца аддзелачныя працы. Наступным этапам працы будзе працяг першага транспартнага кола ўздоўж чыгункі ў бок вакзала.
З 10 снежня па перабудаванаму масту паедзе грамадскі транспарт, які больш за год ішоў у абыход па часовай дарозе. Гэта выклікала штодзённыя пробкі на скрыжаванні вуліцы Ціміразева і праспекта Машэрава.
Цяпер найбольшае напружанне ў руху будзе на скрыжаванні вуліц Кальварыйская і Ціміразева, як і раней.