Даляр і еўра растуць ужо разам
27.11.2009 12:34
—
Новости Общества
Даляр адзначыўся феерычным узлётам. Але пры гэтым працягвае даражэць яшчэ і еўра!
Амерыканская валюта падаражэла ажно на 42 рублі ў дзень і цяпер каштуе 2782 беларускія рублі.
З пачатку году гэта падаражэнне якраз на 5%.
Еўра ўсталяваў чацвёрты гістарычны рэкорд за пяць апошніх дзён і дасягнуў адзнакі ў 4136,83 беларускага рубля.
У параўнанні з еўра айчынная валюта страціла ўжо 11,7% з часу аднамомантавай дэвальвацыі.
Валютны кошык пры гэтым падаражэў амаль незаўважна. Гэта адбылося за кошт падзення расійскага рубля, які патаннеў да 93,3 беларускага рубля.