Там жывуць нашы песні…
26.11.2009
—
Новости Общества
Папулярныя беларускія мелодыі ў Казахстане спяваюць ад душы

Як вядома, мова казахская належыць да багатай цюркскай культуры. А продкі нашы пачалі кантактаваць з народамі Стэпу, Поля (адсюль, дарэчы, і старажытнае слова полаўцы) даўным-даўно. “Сведчанні мовы нечаканыя. Яны сцвярджаюць, што з дахрысціянскіх часоў славяне мірна зносіліся з цюркамі. Разам пасвілі жывёлу і аралі зямлю, ткалі дываны, шылі адзенне, гандлявалі адзін з другім, ваявалі супраць агульных ворагаў, пісалі аднымі літарамі, спявалі і ігралі на адных інструментах. Верылі ў адно. Толькі ў часіны міру і дружбы маглі ўвайсці ў славянскія мовы такія словы цюркскія, як пшано, пшаніца, ткань, пісьмо, бумага, карандаш, слова, язык, ява, сон, друг, таварыш…” — упэўнены казахскі паэт Алжас Сулейменаў.
А наколькі адкрытыя беларусы і казахі для асваення мовы сяброў сёння? Добра ведае казахскую старшыня культурнага цэнтра “Беларусь” у Астане Аляксандра Раманава. Вывучае яе на спецкурсах і Леанід Піталенка, адзіны беларус, які ўваходзіць у склад Мажыліса Парламента.
Дарэчы, канцэрт з нагоды 100-годдзя пражывання беларусаў у Казахстане вяла па-беларуску Салтанат Аспанава, і тым стала знакамітай. Дзяўчына з Усць-Каменагорска сёлета паступіла ў медакадэмію горада Сімея, марыць стаць кардыёлагам. У інтэрв’ю газеце “Экспресс-Казахстан” Салтанат расказала, што “ўлюбілася ў творчасць “Песняроў”. Цяпер пастаянна спяваю іх песні…”
“Як зямля мая стагнала,/ Плакалі каменні,/ Як было і так нас мала,/ І як стала меней…” Ужо самі словы гэтыя, як кажуць, ірвуць душу. А слухаюць іх нашы суайчыннікі ўдалечыні ад Беларусі. Калі ж прыпеў “Гой, гой, гора за гарой…” на поўны прыгожы голас заспявала Гульміра Балатава, і ў мяне падкаціўся камяк да горла.
“Пазалетась мы з акімам Астаны гасцявалі ў Мінску, і ён, запрашаючы ў госці беларусаў, паабяцаў: вам, як прыедзеце, казашка беларускія песні паспявае…” — успомніла Аляксандра Раманава, прадстаўляючы таленавітую дзяўчыну. У ліку іншых казахскіх хлопцаў і дзяўчат Гульміра хадзіла на нядзельныя курсы беларускай мовы, і ўжо гадоў пяць спявае па-беларуску. Між іншым, закончыла музычны каледж Нацыянальнай акадэміі музыкі, а сёлета — і Агратэхнічны універсітэт.
Іван Ждановіч
На здымку: Задушэўна спявае беларускія песні Гульміра Балатава