Дрыбінскі райвыканкам спрачаецца з TUT.BY

Источник материала:  
26.11.2009 13:26 — Новости Общества

У межах праекту «100 дарог» карэспандэнт папулярнага Інтэрнэт‑парталу TUT.BY наведаў Дрыбіншчыну. Па выніках вандроўкі ў сеціве з’явіўся артыкул «Загадочный феникс». У матэрыяле вядзецца гаворка пра пакручастую гісторыю раёна, выставу старажытных іконаў і валёнкаў у мясцовым музеі, апісваецца вонкавы выгляд раённага цэнтру. На думку старшыні Дрыбінскага выканкаму Пятра Панасюгі, публікацыя носіць некарэктны тон.

— Мы ім выдзелілі гіда, дапамаглі сабраць інфармацыю, і разлічвалі на тое, што яна будзе пададзена аб’ектыўна і паважліва ў адносінах да нашых людзей.

У сувязі з гэтым райвыканкам збіраецца афіцыйна звярнуцца да аўтараў публікацыі і запатрабаваць унесці ў тэкст адпаведныя карэктывы.

←В Беларуси пока не будет кириллических доменов - Пантелей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика