Еўра
25.11.2009 12:17
—
Новости Общества
Еўра рыўком перадолеў адзнаку ў 4100 рублёў. За адзін дзень ён падаражэў на 31,5 рубеля. Заўтра будзе каштаваць 4115,21 рубеля. Гэта абсалютны рэкорд еўра ў Беларусі.
У некаторых банках за еўрапейскую валюту ўжо сёння трэба аддаць 4175 рублёў.
Абсалютны рэкорд усталяваў і расійскі рубель, упершыню перайшоўшы праз мяжу ў 95 рублёў. Цяпер ён ацэньваецца ў 95,17 рубеля.
Даляр па-ранейшаму каштуе 2740 рублёў.
Такім чынам, дэвальвацыя беларускага рубеля да кошыка валют дасягнула 6,65%.