Сацыёлаг: працоўныя бачаць канкурэнцыю перадусім з боку несямейных жанчын

Источник материала:  
25.11.2009 11:36 — Новости Общества

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прэзентаваў вынікі фокус-груп на тэму «Фінансава-эканамічны крызіс у Беларусі». Лабараторыя НОВАК у час правядзення фокус-груп высвятляла меркаванне розных сацыяльных груп наконт крызіса і яго ўплыву на жыццё людзей.

«Бачны рост антаганізму ў дачыненне да канкурэнтаў па рынку працы, — расказвае сацыёлаг Надзея Яфімава. — У адносінах да калег з’явілася падазронасць. Перадусім выклікаюць непакой жанчыны без сям’і (яны могуць працаваць больш за сямейных), мужчыны з дзвюма спецыяльнасцямі (гэтыя выглядаюць больш прывабна за іншых супрацоўнікаў) і начальства».

У крызіс людзі разлічваюць на дапамогу родных і сяброў, а не дзяржавы, мяркуюць сацыёлагі.

←Китай вложит $1,1 млрд в добычу нефти в Эквадоре

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика