Прадпрымальніцтвам не ўратуешся ад крызісу

Источник материала:  
25.11.2009 11:48 — Новости Общества

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прэзентаваў вынікі фокус-груп на тэму «Фінансава-эканамічны крызіс у Беларусі». Лабараторыя НОВАК у час правядзення фокус-груп высвятляла меркаванне розных сацыяльных груп наконт прычын крызіса і адказных за цяперашняе эканамічнае становішча.

Выявілася, што працоўныя найбольш адчулі наступствы крызіса. Гэта праявілася ў змяншэнні даходаў, няпоўнай занятасці і пагрозе беспрацоўя. А вось бюджэтнікі не адчулі моцнага ўплыву крызісу, але не праз моцную абароненасць, а з прычыны пачатковага нізкага ўзроўню жыцця, мяркуюць сацыёлагі.

Навучаныя сумным досведам 90-ых гадоў, людзі не бачаць выйсце ў прыватнай ініцыятыве і прадпрымальніцтве. Тады ініцыятыва не стала для большасці насельніцтва сталай крыніцай падвышэння дабрабыту. Сацыёлагі лабараторыі НОВАК называюць гэта «прышчэпкай 90-ых».

Вынікі фокус-груп войдуць у нацыянальнае апытанне, якое запланаванае на канец 2009 - пачатак 2010 гадоў.

←Беларусь падпісала планы аб вайсковай супрацы з Літвой, Польшчай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика