Рост намiнальны. Рэальны — адкат

Источник материала:  

Зарплата

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, сярэдняя налiчаная зарплата ў Беларусi за кастрычнiк склала 1 мiльён 26,2 тысячы рублёў — на 3,2 тысячы, або на 0,3 працэнта, больш, чым за верасень. Разам з тым, даводзiцца канстатаваць: у мiнулым месяцы заробкi "прайгралi" iнфляцыi. У прыватнасцi, памер рэальнай (з улiкам змянення цэнаў i тарыфаў) сярэдняй зарплаты па краiне ў кастрычнiку стаўся на 0,1 працэнта менш, чым у тым жа вераснi.

Як сведчыць статыстыка, пэўны адрыў па паказчыку сярэдняй зарплаты мае толькi сталiца — 1 мiльён 370,2 тысячы рублёў у кастрычнiку. Узровень зноў-такi сярэднiх заробкаў у iншых рэгiёнах прыкладна аднолькавы: 969,2 тысячы рублёў у Гомельскай, 985,1 тысячы — у Мiнскай, 939,7 тысячы — у Гродзенскай, 910,8 тысячы — у Брэсцкай, 905,5 тысячы — у Вiцебскай, 898,3 тысячы — у Магiлёўскай вобласцi.

Што да асобных галiн, то тут у лiдарах застаюцца палiўная прамысловасць (у сярэднiм за кастрычнiк — 1 мiльён 823 тысячы), чорная металургiя (1 мiльён 750,4 тысячы), навука i навуковае абслугоўванне (1 мiльён 512,2 тысячы), хiмiя i нафтахiмiя (1 мiльён, 497,2 тысячы), фiзкультура i спорт (1 мiльён 463,6 тысячы), будаўнiцтва (1 мiльён 461,2 тысячы), электраэнергетыка (1 мiльён 436,2 тысячы). У той жа час сярэднi ўзровень аплаты працы ў цэлым па ахове здароўя склаў 761,4 тысячы, па культуры i мастацтве — 727,3 тысячы, адукацыi — 689,9 тысячы, сельскай гаспадарцы — 687,5 тысячы, сацыяльным забеспячэннi — 578,9 тысячы рублёў.

Сяргей ГРЫБ.

←Осечки детектора лжи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика