Самым дарагiм для беларускiх турыстаў сёлета быў тур на Сейшэлы ў Br12,1 млн
Падарожжа ў Дамiнiку заняло другi радок у прайс-лiсце туркампанiй (Br8 млн), Бразiлiю i Барбадос — трэцi (Br6,9 млн).
Усяго ў студзенi—вераснi гэтага года турыстычныя арганiзацыi Мiнска адправiлi за межы рэспублiкi 182,7 тыс. чалавек — на 15,2 % менш у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года.
Сёлета прапаноўвалiся туры больш чым у 73 краiны свету, але найбольш традыцыйнымi маршрутамi для нашых суайчыннiкаў застаюцца Турцыя, Украiна, Егiпет, Балгарыя i Расiя.
Вялiкай папулярнасцю сталi карыстацца сёлета Мальдывы, Грэцыя i Швейцарыя. Колькасць турыстаў, якiя наведалi гэтыя краiны, за 9 месяцаў 2009 года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага павялiчылася ў 1,8 раза. Грэцыю наведалi 3,1 тыс. чалавек, Мальдывы — 117 чалавек i Швейцарыю — 494 чалавекi.
Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА.
Бiлеты на матч зорак КХЛ паступяць у продаж 1 снежняталi вядомыя цэны на матч зорак Кантынентальнай хакейнай лiгi, якi пройдзе 30 студзеня 2010 года ў шматфункцыянальным культурна-спартыўным комплексе "Мiнск-Арэна".
У залежнасцi ад умоў прагляду паядынку вызначаныя тры цэнавыя катэгорыi бiлетаў: 1-я — 17—34-я рады сектараў — 70 тыс. рублёў; 2-я — 1—16-я рады сектараў з недастатковай бачнасцю (размешчаных за варотамi) — 80 тыс. рублёў; 3-я — 1—16-я рады сектараў з добрай бачнасцю — 100 тыс. рублёў. Арэнда адной з VIP-ложаў на 10 чалавек абыдзецца ў 7 млн рублёў. Плануецца, што бiлеты на матч зорак КХЛ паступяць у продаж 1 снежня. Дарэчы, папярэднiя заяўкi на iх набыццё ўжо прымаюцца.
Iван КАХНОВIЧ, "Мiнск—Навiны".
Самыя сучасныя — мiнскiя танцоры У Вiцебску прайшоў найстарэйшы на тэрыторыi былога СССР фестываль сучаснай харэаграфii.Яго правядзенню не перашкодзiлi нi грып, нi сусветны фiнансавы крызiс. Мiжнароднае журы ўзначалiў народны артыст СССР i Беларусi, славуты беларускi харэограф Валянцiн Елiзар'еў.
Праўда, некаторыя ўдзельнiкi з-за таго самага грыпу не прыехалi на фестываль. Ды i гледачоў сёлета было трохi менш. Тыя, хто хацеў зразумець, што ж такое сучасная харэаграфiя, убачаным не расчаравалiся.
Як адзначылi ў дырэкцыi фестывалю, усе выдаткi па арганiзацыi конкурсу на фестывалi ўзяла на сябе наша Мiнiстэрства культуры.
Большасць "сланоў" дасталiся сталiчным калектывам — тры прэмii ў розных намiнацыях павезлi з Вiцебска мiнчане. Лепшай пастаноўкай прызналi работу мiнскага тэатра сучаснай харэаграфii "D.O.Z.S.K.I".
Грашыма арганiзатарам дапамаглi спонсары з МТС. I, безумоўна, фестываль не адбыўся б без падтрымкi Вiцебскiх аблвыканкама i гарвыканкама.
Ужо ёсць цiкавыя сюрпрызы ад фестывалю на наступны год. Падпiсаны кантракт на выступленне балета з Мексiкi.
Аляксандр ПУКШАНСКI.