Мядзведзеў: У выпадку падпісання Мытнага саюзу пошліны на аўтамабілі будуць паднімацца
23.11.2009 18:27
—
Новости Общества
Адказваючы на пытанне пра тое, як ён ставіцца да апошніх заяў Лукашэнкі адносна нявыгады Мытнага саюза для Беларусі, Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв"ю беларускім журналістам заявіў: «Мы не мяняем планаў пад кан’юнктурныя выступленні». Для таго, каб Мытны саюз запрацаваў, усё гатова. Хоць і ёсць «адчувальныя моманты», адзначыў ён – мыты на аўто, у тым ліку. Тут Мядзведзеў адназначна заявіў, што пошліны на аўто будуць падымацца, у выпадку падпісання.