Мядзведзеў: У 2010 годзе цана газу для Беларусі будзе на 30—40% ніжэйшая, чым для супастаўных краін

Источник материала:  
23.11.2009 18:44 — Новости Общества

Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў у інтэрв’ю беларускім журналістам у сваёй рэзідэнцыі ў Барвісе.

Яна будзе на 30–40% меншая за цану паставак у «супастаўныя [па даўжыні транспартнага пляча] дзяржавы».

Цана на наступны год будзе разлічвацца аўтаматычна, на грунце дзейнага кантракта. У чацвёртым квартале 2009 года цана складае 122 даляры за тысячу кубоў. Мядзведзеў асабліва падкрэсліў, што Беларусь заўжды атрымлівала газ па льготных цэнах. Ён спаслаўся на падлікі экспертаў, згодна з якімі ад моманту здабыцця Беларуссю незалежнасці аб’ём расійскіх прэферэнцый для Беларусі ў выглядзе льготных цэнаў на сыравінныя рэсурсы склаў $50 млрд.

Адначасова ён заўважыў, што Расія нават унутры краіны рухаецца да цэнаў, набліжаных да сусветных.

←Спецподразделения МВД Беларуси и России проведут совместные учения в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика