Рэдактар НН з Барвіхі: Прэс-канферэнцыя Мядзведзева фармальна да юбілею саюзнай дзяржавы, рэальна — пра Мытны саюз
Сустрэча пачынаецца а 16.00 па мінскім часе ў рэзідэнцыі Маендорф у Барвісе пад Масквой.
![]() |
На прэс-канферэнцыі непасрэдна з прэзідэнтам Расіі будуць прысутнічаць 14 беларускіх журналістаў. Прадстаўнікі расійскіх СМІ будуць сачыць за размовай на спецыяльным экране, усталяваным у іншым памяшканні.
Прыехалі рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч, «Беларусов і рынка» Вячаслаў Хадасоўскі, Марына Золатава з tut.by, Анатоль Гуляеў з газеты «Товарішч», прадстаўнікі маскоўскіх карпунктаў дзяржаўных СМІ і тэлеканалаў.
З Масквы ў Барвіху журналістаў везлі двума мікрааўтобусамі, забраўшы на Васільеўскім спуску ля Крамля.
Як паведаміў супрацоўнік
Апроч гэтай нагоды, ёсць яшчэ дзве нагоды: будучы візіт Дзмітрыя Мядзведзева ў Мінск і, вядома ж, пытанне Мытнага саюза.
Сустрэча пачынаецца а 16.00 па мінскім часе.
Журналистам не дазволілі ўзяць з сабой ноўтбукі ў залу сустрэчы. Інфармацыю пра змест гутаркі чытайце на НН пасля 18.15 мінскага часу.
* * *
У Маскву запрошаны не толькі лукашэнкаўскія, але і незалежныя беларускія СМІ. Ніколі раней прэзідэнты Расіі такіх інтэрв’ю не давалі.
У ліку удзельнікаў будуць газеты «Наша Ніва» і «Народная воля», агенцтва БелаПАН, партал tut.by. Запрошаныя ў сталіцу Расіі і найбольшыя дзяржаўныя выданні і тэлеканалы, у тым ліку беларускамоўная «Звязда», якую ў лукашэнкаўскі топ‑пул не дапускаюць.
Што і гаварыць, рэдактар НН быў агаломшаны, калі пачуў у слухаўцы: «Вам тэлефануюць з аддзелу грамадскіх сувязяў Адміністрацыі прэзідэнта Мядзведзева...». НН ніколі не запрашалі на інтэрв"ю Аляксандра Лукашэнкі.
Можна быць пэўным, што незалежныя газеты падрыхтуюць вострыя пытанні да сустрэчы. Гаворка пойдзе пра эканоміку і палітыку ў адносінах дзвюх краінаў, пра Мытны саюз.
Падыход прэзідэнта Мядзведзева розніцца ад падыходу папярэдніх кіраўнікоў Расіі. Нагадаем, што Мядзведзеў даў эксклюзіўнае інтэрв’ю нават газеце забітай Ганны Паліткоўскай.
Што да Беларусі, дык сустрэча ў Крамлі выглядае як сігнал Лукашэнку. Яго, гаворачы па‑простаму, «бяруць на понт», шантажуюць.
Аднак запрашэнне незалежных СМІ Беларусі — гэта таксама важнае прызнанне ролі грамадзянскай супольнасці краіны.
