Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 13,5% гадавых
23.11.2009 09:47
—
Новости Общества
Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне пра зніжэнне з 1 снежня 2009 года на 0,5 працэнтнага пункта стаўкі рэфінансавання да 13,5% гадавых (пастанова ад 20 лістапада 2009 года №187).
У паведамленні Нацбанка гаворыцца, што падставай для такога кроку паслужылі ўстойлівае зніжэнне ўзроўню інфляцыі, рост дэпазітаў насельніцтва, стабільная сітуацыя на ўнутраным валютным рынку і шэраг іншых пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы краіны.