Мядзведзеў сустракаецца з журналістамі незалежных СМІ Беларусі

Источник материала:  
23.11.2009 09:19 — Новости Общества

Сустрэча прэзідэнта Расіі з беларускімі журналістамі распачнецца ў рэзідэнцыі «Барвіха» а 16-й па менскім часе. У ліку удзельнікаў будзе і НН. Сачыце за інфармацыяй на НН.

Мядзведзеў сустракаецца з журналістамі незалежных СМІ Беларусі

У Маскву запрошаны не толькі лукашэнкаўскія, але і незалежныя беларускія СМІ. Ніколі раней прэзідэнты Расіі такіх інтэрв’ю не давалі.

У ліку удзельнікаў будуць газеты «Наша Ніва» і «Народная воля», агенцтва БелаПАН, партал tut.by. Запрошаныя ў сталіцу Расіі і найбольшыя дзяржаўныя выданні і тэлеканалы, у тым ліку беларускамоўная «Звязда», якую ў лукашэнкаўскі топ‑пул не дапускаюць.

Што і гаварыць, рэдактар НН быў ашарашаны, калі пачуў у слухаўцы: «Вам тэлефануюць з аддзелу грамадскіх сувязяў Адміністрацыі прэзідэнта Мядзведзева...». НН ніколі не запрашалі на інтэрв"ю Аляксандра Лукашэнкі.

Можна быць пэўным, што незалежныя газеты падрыхтуюць вострыя пытанні да сустрэчы. Гаворка пойдзе пра эканоміку і палітыку ў адносінах дзвюх краінаў, пра Мытны саюз.

Падыход прэзідэнта Мядзведзева розніцца ад падыходу папярэдніх кіраўнікоў Расіі. Нагадаем, што Мядзведзеў даў эксклюзіўнае інтэрв’ю нават газеце забітай Ганны Паліткоўскай.

Што да Беларусі, дык сустрэча ў Крамлі выглядае як сігнал Лукашэнку. Яго, гаворачы па‑простаму, «бяруць на понт», шантажуюць.

Аднак запрашэнне незалежных СМІ Беларусі — гэта таксама важнае прызнанне ролі грамадзянскай супольнасці краіны.

←Листок календаря. 23 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика