Ад рыбы можна падрасцi!
21.11.2009
—
Новости Общества
Упершыню ўсе прыхiльнiкi рыбы i пiва, а таксама майстры ў мастацтве i навуцы
прыгатавання рыбных страў змаглi паўдзельнiчаць у Фестывалi рыбы, якi праходзiў
у сталiчным клубе "Белатра". Гэта свята — адно з самых вясёлых у свеце, i стартавала
яно ў Балгарыi, iнiцыятыву перахапiлi Іспанiя, Паўднёвая Карэя i Беларусь. На
працягу тыдня гасцям фестывалю прапаноўвалi дэгустацыi разнастайных страў, правялi
Свята пiва i нават выбралi "Рыбны Оскар-2009". Салата "Фiладэльфiя", "Рыба па-царску",
"Сёмга-грыль пад соусам" — гэтыя i iншыя стравы ацэньвалi гледачы i журы. Спявак
Аляксей Хлястоў, якi ўваходзiў у склад судзейскай калегii, пажартаваў: "Недзе
чуў, што ад рыбы можна падрасцi. Магчыма, мне i пашчасцiць?".