Хто што сказаў учора
Мiкалай Ком,
начальнiк упраўлення жыллёвай палiтыкi Мiнгарвыканкама — пра тое, што "шэрыя" схемы пастаноўкi на ўлiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў жыллi, цяпер выключаны:
— Дакумент (маецца на ўвазе Указ Прэзiдэнта № 543) удасканалiў правiлы прыняцця на ўлiк людзей з патрэбай у жыллi, i прадастаўленне жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду. Галоўная мэта — даць насельнiцтву, якое сапраўды мае ў гэтым патрэбу, дадатковыя гарантыi i выключыць магчымасць камерцыйнай нажывы за кошт жылля, якое ўзводзiцца з падтрымкай дзяржавы.
Андрэй Еўдачэнка,
намеснiк мiнiстра замежных спраў — пра тое, што ўвядзенне Адзiнага мытнага тарыфу не выклiча iстотнага павышэння пошлiн у Беларусi:
— пра тое, што ўвядзенне Адзiнага мытнага тарыфу не выклiча iстотнага павышэння пошлiн у Беларусi:— Мытны тарыф Беларусi i Расii ўжо сёння ўнiфiкаваны на 95 працэнтаў. Праект Адзiнага мытнага тарыфу, якi ўжо падрыхтаваны, не мяркуе значнага павышэння пошлiн у Беларусi. Фактычна тарыфная абарона ў нашай краiне застанецца на тым жа ўзроўнi, на якiм яна была ўсе гэтыя гады. У Расii адбудзецца неiстотнае знiжэнне тарыфнай абароны, у Казахстане тарыфная абарона павялiчыцца.
Максiм Мiрны,
беларускi тэнiсiст — аб будаўнiцтве Тэнiснага цэнтра ў сталiчным мiкрараёне "Малiнаўка":
— аб будаўнiцтве Тэнiснага цэнтра ў сталiчным мiкрараёне "Малiнаўка":— Будаўнiцтва ўжо пачалося — закладваецца падмурак. А да канца наступнага года ўзвядзенне тэнiснага цэнтра будзе завершана, i ў жыхароў Малiнаўкi i iншых мiнчан з'явiцца магчымасць гуляць у тэнiс на трох адкрытых i трох закрытых кортах. Варыянты ажыццяўлення такога праекта ў iншых краiнах я нават не разглядаў. Толькi ў родным Мiнску я адчуваю сябе па-сапраўднаму дома, i буду дапамагаць развiццю тэнiса, ды i наогул спорту, менавiта на Радзiме.
Сiндзi Ногл,
жыхарка Фларыды (ЗША) — пра тое, як яна атрымала кампенсацыю ад тытунёвай кампанii ў 300 млн долараў:
— пра тое, як яна атрымала кампенсацыю ад тытунёвай кампанii ў 300 млн долараў:— Я стала курыць ва ўзросце 20 гадоў. Прычына была самая банальная: з цыгарэтай выглядала больш дарослай. Калi б я ведала, якую залежнасць выклiкае нiкацiн, нiколi не скурыла б тую першую цыгарэту. Аднак у тыя гады тытунёвыя кампанii хавалi гэты факт. За многiя гады маiм лёгкiм была нанесена непапраўная шкода: я пакутую ад цяжкай формы эмфiзэмы лёгкiх i змушана 24 гадзiны дыхаць праз кiслародную маску. Цяпер вось суд прызнаў мае прэтэнзii справядлiвымi i абавязаў кампанiю Philip Morris выдзелiць 56,6 млн долараў на лячэнне i ў якасцi кампенсацыi за фiзiчныя i маральныя пакуты — яшчэ 244 млн.
Антон Белякоў,
член фракцыi "Справядлiвая Расiя" Дзярждумы РФ — аб прычынах пройгрышу футбольнай зборнай Расii:
— аб прычынах пройгрышу футбольнай зборнай Расii:— Пройгрыш расiйскiх футбалiстаў славенцам (маецца на ўвазе стыкавы матч Расiя—Славенiя за права ўдзелу ў чэмпiянаце свету-2012) мог быць выклiканы iх зацiкаўленасцю ў атрыманнi сур'ёзнага прыбытку ад выйгрышаў у таталiзатар.