Лукашэнка дазволіў таніроўку задняга шкла транспарту
У Беларусі ў найбліжэйшы час дазволяць таніроўку задняга і задняга бакавога шкла транспарту ў адпаведнасці з міжнародным стандартам. Такое рашэнне прыняў 20 лістапада кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
На імя прэзідэнта паступалі шматлікія звароты з просьбай зняць абмежаванні на таніроўку задняга і задняга бакавога шкла транспартных сродкаў. Лукашэнка даў даручэнне ўважліва вывучыць гэтае пытанне з улікам міжнародных дакументаў і інтарэсаў грамадства.
Дэталёва прааналізаваўшы меркаванне зацікаўленых дзяржорганаў і пажаданні грамадзян нашай краіны, кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб тым, што ўжо ў самы бліжэйшы час будзе дазволена ўдзельнічаць у дарожным руху транспартным сродкам з заводской таніроўкай задняга і задняга бакавога шкла ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
Лукашэнка даў даручэнне ўраду ў месячны тэрмін прадставіць яму на падпісанне праект адпаведнага указа.