Аляксандр Самадураў: Беларускі студэнт - гэта дарослае дзіця, якое ідзе ва ўніверсітэт па дыплом

Источник материала:  
19.11.2009 16:42 — Новости Общества
Дзень студэнта - напэўна, самае вясёлае свята ў навучэнцаў, якое заўсёды святкуецца з размахам. А як да яго ставяцца самі выкладчыкі? Чым адрозніваецца сучасны студэнт ад мінулагодніх? Ці апраўдвае наша адукацыя сваё найменне самай лепшай у свеце? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Радыё TUT.BY распавёў Аляксандр Самадураў, выкладчык механіка-матэматычнага факультэту Белдзяржуніверсітэта, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук.Аляксандр Самадураў: Беларускі студэнт - гэта дарослае дзіця, якое ідзе ва ўніверсітэт па дыплом

Аудые размовы слухайце тут

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Вы - выкладчык з вялiкiм стажам працы са студэнтамі. Ці змяняюцца навучэнцы з цягам часу?

Безумоўна, змяняюцца. Раней было зусім мала студэнтаў, і зараз, калі на журфак набіраюць дзевяноста чалавек - гэта былі адны студэнты, а зараз, калі на тым жа журфаку вучыцца трыста чалавек - гэта людзі зусім іншыя. Раней з дзевяноста чалавек восемдзесят былі вельмі добрыя, а дзесяць - так сабе, але гэтая дзесятка падцягвалася падчас навучання. А цяпер раўняюцца на сярэдзіну, таму тыя восемдзесят вельмі таленавітых крыху апускаюцца.

У які час былі ў вас “залатыя” студэнты?

“Залатыя” студэнты ёсць заўсёды - і зараз, і раней. Зараз студэнты шпаргалкі не пішуць, а карыстаюцца навейшай тэхнікай: здымаюць білеты і нехта потым ім транслюе адказы на вушка ці на тэлефон. Раней студэнты прыходзілі на экзамен у піджаку з прышытай да яго насоўкай, у якой ляжала “бомба”. Аднойчы на экзамен да мяне прыйшла студэнтка ў сукенцы, з-пад якой віселі гэтыя “бомбы”. Я ўспомніў Міколку-паравоза і заспяваў: “Дзеду, дзеду, дзеду, схавай бомбы, што на поясе вісяць”. Яна і збегла з экзамену.

Вы сказалі, што, нягледзячы на велізарны досвед, хвалюецеся перад кожнай лекцыяй. Чаму так?


Хвалююся, таму што трэба вылажыцца, нешта расказаць. Невядома, як цябе ўспрымуць, ці наладзіцца нейкая зваротная сувязь. Трэба дабіцца таго, чаго дабіўся сябра Астапа Бэндэра Косця Остэн-Бакен ад польскай прыгажуні Інгі Зайонц - менавіта любві. І калі бачыш нейкую ўзнёсласць у вачах, калі бачыш, што яны цябе разумеюць, тады можна лічыць, што лекцыя ўдалая.

Можаце прыгадаць самую няўдалую лекцыю і, наадварот, з вашага пункту гледжання, найлепшую лекцыю, якую вы чыталі студэнтам? Ад чаго залежыць поспех?

Поспех залежыць ад кантакту з аўдыторыяй. Бывае, прыйдзеш на лекцыю хворы на грып. Лекцыю прачытаў - і выздаравеў, усё прашло. Няўдалыя лекцыі бываюць, калі прыходзіць паслухаць нехта чужы, той, хто не разумее матэрыял. Калі не бачыш паразумення ў гэтых людзей, і працаваць не хочацца.

Бывае, што студэнты пасля лекцыі спяваюць песні ці складаюць вершы пра матэматыку. Напрыклад, адзін студэнт-журналіст аднойчы мне расказаў такі верш: “Вечар. БДУ. Залік. У меня задача пра камплексны лік. Колькі мне задач яшчэ рашаць? Колькі будзе дзеўчына мяне чакаць? Усіх люблю на гэтым свеце я. Вось вам заліковачка мая”. Вось гэтая лекцыя, я лічу, удалася.

У спаборніцтве з сучаснымі сродкамі камунікацыі - тэлефонамі, КПК, ноутбукамі - вы перамагаеце. Можаце для сваіх калег распавесці свае сакрэты і хітрыкі?

У кожнага свае замарочкі, кожны калега па-свойму расказвае. У некага атрымліваецца лепш, у некага горш.

У вас велізарны досвед працы ў замежных універсітэтах, вы шмат дзе былі, шмат каго бачылі. У параўнанні з замежнымі студэнтамі як выглядаюць беларускія студэнты?

Нашыя студэнты карэнным чынам адрозніваюцца. Замежны студэнт практычны, ідзе ва ўніверсітэт, каб нечаму навучыцца. Там часта адукацыя платная, таму студэнт ідзе менавіта за ведамі і вельмі рэдка - за дыпломам. За мяжой галоўнае - веды. Напрыклад, у Біла Гейтса няма вышэйшай адукацыі, але ж ён так працуе, і дыплом яму не так важны. А нашыя студэнты - гэта дарослыя дзеці, якія ідуць за прэстыжным дыпломам.

На ваш погляд, якіх зменаў у вышэйшай адукацыі трэба было б намагацца нам? Ці варта нам імкнуцца да заходнееўрапейскіх мадэляў вышэйшай адукацыі?

Еўрапейская мадэль адукацыі зусім іншая, яна не падыходзіць да нашага менталітэту. Напрыклад, мой калега мес’е Філіп Нус ў Страсбургскім універсітэце ўсе экзамены праводзіць пісьмова. У іх не бывае, каб 50% студэнтаў здало экзамен - здае менш, а пераздача толькі праз год. У іх вельмі жорсткія патрабаванні. Неяк спадар Нус прачытаў курс лекцый у Алжыры, паслаў ім экзаменацыйныя заданні, а пасля атрымання адказаў і зробленных работ усім паставіў двойкі. І гэта нармальна.

Сістэма адукацыі ў нас найлепшая, у параўнанні з тымі краінамі, дзе я бываў. Нашыя выкладчыкі лепшыя, сама сістэма адукацыі ў нас пастаўлена лепш, чым за мяжой - гэта я ведаю дакладна.

Чаму тады беларускія студэнты ідуць па дыпломы, а не па веды?
Аляксандр Самадураў: Беларускі студэнт - гэта дарослае дзіця, якое ідзе ва ўніверсітэт па дыплом

Гэта трэба пытаць псіхолагаў і гісторыкаў, а не мяне. Я не кажу, што ўсе студэнты ідуць па дыпломы, але такіх большасць.

А вы можаце адзначыць той пераломны момант, калі студэнты пайшлі па дыпломы, а не па веды? Прынята лічыць, што ў савецкі час студэнты iшлі ўсё ж такі па веды.

Гэта праўда, тады навучэнцам патрэбны былі менавіта веды. Пэўна, як увялі платную адукацыю, дыплом стаў цаніцца больш. Раней быў конкурс паміж студэнтамі, паступалі тыя, хто вельмі хацеў навучыцца. А зараз - уся справа ў грошах.

Я лічу, што платная адукацыя ў наш час непатрэбная. Зараз у самай глыбінцы чалавек можа атрымаць патрэбныя веды, каб здаць цэнтралізаванае тэставанне. А калі навучэнец атрымлівае сем прахадных балаў з ста і паступае ва ўніверсітэт - я б яго са школы выгнаў, такога навучэнца.

Дзень студэнта для выкладчыка - гэта свята?


Студэнты будуць вясёлыя і нам будзе весялей - так што свята і для нас. Свята гэтае студэнты святкуюць па-рознаму: напрыклад, матэматыкі святкуюць у канцы красавіка, першакурснікаў лічаць студэнтамі толькі вясной, каб яны перажылі хаця б адну сесію і здалі “хвасты”. А потым іх прымаюць у студэнты - і гэта заўсёды весела. Студэнты-журналісты таксама святкуюць вельмі весела.

Нашыя слухачы пытаюцца, ці выкладаеце вы свой прадмет па-беларуску?


Ужо дзесяты год усё, што я выкладаю, я выкладаю на беларускай мове. Здаралася яшчэ выкладаць на англійскай мове.

Як рэагуюць студэнты на беларускую мову? Нават у людзей, якія схільныя да беларускай мовы, мала чаканняў, што прыйдзе выкладчык, які будзе выкладаць вышэйшую матэматыку на беларускай мове.

Не адзін я выкладаю матэматыку на беларускай мове: ёсць выкладчыкі і ў радыёфізікаў, і ў матэматыкаў, якія вядуць лекцыі на дзяржаўнай мове. Мова прыгожая, тэрміналогія ўжо добра распрацаваная, так што праблем няма.

Часта просяць перайсці на рускую?

Спачатку лекцый крыху ёсць некаторыя хваляванні, а потым студэнты прывыкаюць.

Што вы адказваеце студэнтам, якія просяць перайсці на рускую?

Спачатку я тлумачу, чаму выкладанне вяду на беларускай мове, абгрунтоўваю сваё такое жаданне. Перайсці на рускую мову ніхто не просіць.

Раней студэнты на лекцыях забаўляліся маляваннем. А як яны забаўляюцца зараз на парах?

На партах не малююць - баяцца мыць усе сталы. А чым забаўляюцца, не ведаю. Можа, малююць, чытаюць кніжкі.

Над выкладчыкамі студэнты прыкалываюцца?

Прыкалываюцца. Мы ў свой час пісалі дурныя пытанні на паперках і падпісваліся псеўданімамі. Выкладчыкі думалі, што насамрэч ёсць такія студэнты, вельмі неразумныя. А зараз, бывае, каля дошкі студэнты могуць разыграць пародыю на мяне. Гэта вельмі весела.

Што вы ніколі не даруеце студэнту - нейкія правіны ці жарты?Аляксандр Самадураў: Беларускі студэнт - гэта дарослае дзіця, якое ідзе ва ўніверсітэт па дыплом

Дарую ім, фактычна, усё. Студэнты - гэта людзі з неўстаяўшымся характарам. Бывае, што нехта і крыўдзіць, але я стараюся адразу гэта забыць. Студэнты - як малыя кацяняты, якія могуць і падрапаць цябе, што з гэтым зробіш.

Такімі адносінамі вы самі не заахвочваеце студэнтаў заставацца такімі самымі дзецьмі, якія прыходзяць па дыпломы, а не па веды?

Няхай яны такімі і застаюцца. Калі чалавек захоўвае ў сябе гэтае дзіця, ён будзе вельмі цікавым у жыцці, не будзе зашоранным і ісці ў адным строі. Ён будзе па-іншаму працаваць, стане геніям у нейкай сферы. Усе людзі, якія дабіліся нечага значнага ў жыцці - дзеці ўнутры. Чалавек цікавы тым, чем ён адрозніваецца ад іншых, а не тым, чем ён падобны.

Што павінен зрабіць студэнт, каб запомніцца вам?


Напэўна, напісаць верш. Адна мая студэнтка, Таня Недубай, піша вельмі цікавыя матэматычныя вершы, якія можна не толькі чытаць, але і бачыць як малюнак.

Памятаецца, быў у меня студэнт год трыдцаць таму па прозвішчы Грышчанка. Я лічу яго самым горшым студэнтам у маім жыцці: ён практычна не працаваў на працягу навучання, але ж экзамен здаў мне на выдатна.

Якія сакрэты студэнцтва павінны засвойваць у першую чаргу сённяшнія першакурснікі?

Гэта сакрэт. Скажу вам, а потым будзе цяжка працаваць.



←Иногородние для постановки на учет нуждающихся в жилье в Минском районе должны будут прожить там не менее 5 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика