Яшчэ адзін крок да Еўропы

Источник материала:  
19.11.2009 15:30 — Новости Общества

У форуме грамадзянскай супольнасці, што прайшоў у Брусэлі (Бельгія) 16—17 лістапада, удзельнічалі 25 дэлегатаў з Беларусі. Найбольшым дасягненнем беларускія удзельнікі лічаць фармаванне пастаянных органаў кіравання і структураў форуму.

«Беларуская дэлегацыя прапанавала калегам з іншых краінаў заснаваць Форум грамадзянскай супольнасці не як аднаразовае мерапрыемства, а як пастаянны механізм уплыву на Усходняе партнёрства. І нашу пазіцыю падтрымалі», ‑‑ паведаміў прадстаўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч.

Сяргей Мацкевіч быў абраны ў кіраўнічую раду Форума дэлегатамі грамадзянскай супольнасці краінаў «Усходняга партнёрства». Другі беларускі ўдзельнік, сябра грамадзкага аб’яднання Цэнтр «Пост» Улад Вялічка, увайшоў у кіраўнічую раду Форума як прадстаўнік нацыянальнай дэлегацыі.

Вынікі форуму грамадзянскай супольнасці будуць прадстаўлена на снежаньскім паседжанні Рады Міністраў ЕЗ у Стакгольме. Менавіта там будуць абмеркаваны рэкамендацыі і дакументы, прынятыя 16—17 лістапада. Сярод іх будуць і балючыя для Беларусі пытанні вызвалення палітвязняў, адмена візавага рэжыму і увядзенне бясплатных візаў шматразовага карыстання для краінаў Усходняга партнёрства, патрабаванне развіцця самакіравання, праблемы з правамі чалавека, і многія іншыя.

Аднак не трэба чакаць, што вось адразу і вырашацца ўсе праблемы беларускага грамадства. Проста адбыўся яшчэ адзін крок да дыялогу з Еўропай, часам бюракратычнага і фармальнага. І ў гэтым дыялогу будзе гучаць таксама і голас прадстаўнікоў з беларускай грамадзянскай супольнасці

←Беларусь станет членом Всемирного совета кредитных союзов с 1 января 2010 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика