Адмяняць дзяржаўнае размеркаванне выпускнікоў не збіраюцца
Пра гэта заявіў журналістам у Савеце Рэспублікі міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.
Размеркаванне — гэта карысць як для выпускнікоў, так і для дзяржавы, мяркуе міністр.
«Выпускнікам прадастаўляецца першае рабочае месца, і людзі ў наш час гэта вельмі цэняць. Чалавек выбірае сабе спецыяльнасць, дзяржава аплочвае навучанне. Гэтыя адносіны падобныя на адносіны заказчыка і выканаўцы», — сказаў Аляксандр Радзькоў.
Больш за тое, апошнім часам становіцца модным сярод выпускнікоў ехаць на працу ў сельскую мясцовасць.
«Для іх гэта добрая магчымасць зарабіць, атрымаць жыллё. Да таго ж на вёсцы актыўна развіваюцца розныя сацыяльныя аб’екты. За апошні год іх пабудавана 468 у 251 аграгарадку па праграме адраджэння і развіцця вёскі», — паведаміў міністр адукацыі.
Далейшае развіццё сістэмы дзяржаўнага размеркавання выпускнікоў дазволіць дынамічна развіваць эканоміку як сталіцы, так і іншых рэгіёнаў краіны.