Песня аб роднай зямлі

Источник материала:  

На бяседах неяк мiжволi пачынаюць гучаць грамадзянскiя, патрыятычныя песнi. І яны, узнаўляючы неўтаймоўны юнацкi дух, прыдаюць незвычайную прыўкрасу i размовам, i настрою грамады, вядуць да яе еднасцi i грунтоўнага сумоўя. Для адных бяседнiкаў — гэта памяць пра нялёгкiя шляхi-дарогi бацькоў, дзедаў, згадка пра iх маладыя гады, напоўненыя святой вераю. Другiя — выказваюць павагу да дзяржаўных i рэвалюцыйных традыцый, вернасць нязменным гуманiстычным iдэалам. Некаторыя — з дасягнутых вышыняў перагортваюць старонкi гiсторыi, занатаваныя ў песнях. А для многiх — песнi становяцца малiтвамi. Так было i 20—30 гадоў таму, i паўвека-век назад. Людзi заўсёды вывяраюць асабiсты лёс з лёсам краiны, роднай зямлi. I пастаянна iмкнуцца быць з ёю ў суладнасцi, у трывалай узаемасувязi.

Беларускiя кампазiтары i паэты напiсалi шэраг твораў на грамадзянскую тэму. Але найбольш пашырылiся тыя, у якiх з пяшчотаю апяваецца родная зямля. Песнi Iгара Лучанка моцна ўсталявалiся i на сцэне, i за бяседным сталом. Яны нясуць дабрыню, высакародны дух, стваральную энергiю. А вершы Уладзiмiра Карызны, пакладзеныя на музыку многiмi кампазiтарамi, прасвятляюць i сучаснiкаў, i наступнiкаў, сцвярджаючы жыватворную любоў да роднага краю, самаахвярную адданасць яму.

Верш Уладзiмiра Карызны Музыка Iгара Лучанка

Навальнiцамi

Лозы нiцыя

Прытуляюцца да зямлi,

Дзе i мы з табой пад крынiчныя

Звоны сiнiя

Узраслi.

Ой, зямля мая,

Тая самая,

Заiнелая на зары!

Рэчка сонная...

Далеч санная...

Нiбы з печы жар, снегiры.

I марозамi,

I бярозамi

Я прывязаны да цябе,

Я табой, зямля, заварожаны

I належу адзiнай табе.

Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.

←Аукцион прошел. Забудьте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика