Беларуская дэлегацыя можа сустрэцца з Саакашвілі
Дэпутаты беларускай палаты прадстаўнікоў і савету рэспублікі, што паехалі вывучаць сітуацыю вакол Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, могуць 18 лістапада сустрэцца з Міхаілам Саакашвілі. Пра гэта паведамляе
«Я паспрабаваў патлумачыць, што адбываецца ў Абхазіі, што ні ў якім разе нельга прызнаваць яе незалежнасць, бо гэта суверэнная тэрыторыя нашай дзяржавы і ніхто не мае права нават разглядаць магчымасць прызнання незалежнасці», — сказаў Давітая. Ён адзначыў «станоўчы» настрой беларускай дэлегацыі.
Паводле папярэдніх звестак, цягам дня дэлегацыю прыме прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Сустрэча плануецца ў Батумі.