Харчоваму імпарту пастаўлена «заслона»

Источник материала:  
17.11.2009 18:17 — Новости Общества

Указам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі падвышаныя мытныя пошліны на шэраг харчовых тавараў і сыравіну.

Паводле Указу №542, пошліны ўводзяцца часовыя — з 15 лістапада тэрмінам на дзевяць месяцаў. Удвая — з 15 да 30% павялічаная стаўка мытнай пошліны на малочную сыроватку, сыры і тварог.

На імпарт бульбы, цыбулі рэпчатай, капусты белакачаннай, морквы і буракоў стаўка мытнай пошліны складае 180% ад мытнага кошту тавара.

Для параўнання, раней стаўка мытнай пошліны на бульбу складала 5‑15% ад мытнага кошту, на цыбулю, капусту, буракі — 15% ад мытнага кошту.

Таксама ўдвая — з 10 да 20% павялічаная стаўка мытнай пошліны на імпарт мукі з пшаніцы мяккай і спельты, крупаў і мукі грубага памолу з пшаніцы мяккай і спельты, зерня злакаў плюшчанае ці перапрацаванае ў шматкі. У чатыры разы павялічаныя пошліны на шматкі і гранулы, бульбяныя, калі раней яны складалі 10% ад кошту тавара, дык цяпер усе 40%.

У пяць разоў — з 20 да 100% павялічаная пошліна на крухмал бульбяны.

У два разы — з 20 да 40% ‑‑ на кандытарскія вырабы з цукру, уключаючы белы шакалад. З 15 да 30% павялічаная мытная пошліна на імпартныя макароны, а пошліна на імпарт лімоннай кіслаты ўзнялася ў тры разы.

Менш за ўсё дасталася таматам і агуркам. У дачыненні да іх пошліны ўведзеныя ўсяго на месяц, хаця і ўзняліся з 15 да 50%.

←Горнолыжный центр «Солнечная долина» планируется открыть в ближайшее воскресенье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика