Козік заступіцца за Малады фронт

Источник материала:  
17.11.2009 13:05 — Новости Общества

У выпадку адлічэння Таццяны Шапуцькі з БДУ з‑за яе ўдзелу ў форуме Усходняга партнёрства Леанід Козік паабяцаў арганізаваць мітынг у яе падтрымку.

У выпадку адлічэння Таццяны Шапуцькі з БДУ з‑за яе ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» ў Бруселі кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік паабяцаў персанальна арганізаваць мітынг у яе падтрымку ў цэнтры Мінска. Пра гэта паведаміў лідэр міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч.

Таццяна Шапуцька 16—17 лістапада знаходзіцца ў Бельгіі і ўдзельнічае ў форуме Усходняга партнёрства ад «Маладога фронту». «Аднак 16 лістапада, у дзень адкрыцця форуму, аднакурснікі паведамілі ёй, што яна можа быць адлічана з юрыдычнага факультэта БДУ.

Дэканат факультэта паставіў на асаблівы ўлік усю групу, у якой вучыцца Таццяна. Саму ж Таццяну дэканат выклікаў на спецыяльнае пасяджэнне, якое павінна прайсці ў чацвер, 19 лістапада», — паведаміў Дашкевіч.

Калі пра гэтыя дзеянні дэканата стала вядома беларускай дэлегацыі на Форуме грамадзянскай супольнасці, прадстаўнік Еўракамісіі і мадэратар беларускай дэлегацыі Смоляр Яўгеніус задаў пытанне аб магчымым адлічэнні Шапуцькі старшыні ФПБ Леаніду Козіку. «На гэта Козік адказаў, што ў выпадку адлічэння Шапуцькі з ВНУ ён персанальна арганізуе маніфестацыю ў яе падтрымку ў цэнтры Мінска», — паведаміў Дашкевіч.

«Мы будзем спадзявацца, што Козік не адмовіцца ад сваіх слоў, калі вернецца ў Беларусь, і Шапуцька будзе працягваць вучобу», — сказаў лідэр «Маладога фронту».

←Минздрав: «Мы оказались не готовы к эпидсезону»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика