Прырост насельнiцтва за 9 месяцаў зафiксаваны ў 57 гарадах i 18 гарпасёлках
Колькасць насельнiцтва Беларусi на 1 кастрычнiка гэтага года склала 9 млн. 664,1 тыс. чалавек, паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. За студзень-верасень гэтага года жыхароў рэспублiкi стала менш на 7,8 тыс. чалавек.
За дзевяць месяцаў 2009 года ў краiне нарадзiлася 82,9 тыс. дзяцей (на 2,3 тыс. больш, чым за дзевяць месяцаў 2008 года), памерлi 99,7 тыс. чалавек (на 0,2 тыс. больш). Агульны паказчык нараджальнасцi вырас з 11,1 на 1000 насельнiцтва да 11,5, а паказчык смяротнасцi насельнiцтва павялiчыўся з 13,7 да 13,8. Натуральны прырост насельнiцтва за студзень-верасень гэтага года зафiксаваны ў 57 гарадах са 112 (50,9 працэнта) i ў 18 пасёлках гарадскога тыпу з 94 (19,1 працэнта). Натуральны прырост сельскага насельнiцтва адзначаны толькi ў Мiнскiм (0,5 тыс. чалавек) i Брэсцкiм (36 чалавек) раёнах.
БЕЛТА.