У школах Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка падоўжаны каранцін па грыпе

Источник материала:  
16.11.2009 18:29 — Новости Общества

У чатырох кантрольных гарадах Віцебскай вобласці — Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку — да канца гэтага тыдня падоўжаны каранцінныя мерапрыемствы ў школах і лячэбных установах, паведамілі ў Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Гэта зроблена на падставе рашэнняў упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама і галоўнага санітарнага ўрача вобласці.

Паводле звестак абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, з 1 па 15 лістапада ў вобласці дыягназ «грып» і «ВРВІ» быў пастаўлены 60.602 хворым, з якіх 28.133 (42,9%) — дзеці. Шпіталізаваныя 1.751 чалавек, з іх 54,8% — дзеці.

У Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку школы знаходзяцца на каранціне ўжо амаль два тыдні. Першы раз каранцінныя мерапрыемствы ў кантрольных гарадах рэгіёна былі аб’яўленыя з 4 па 10 лістапада, затым яны былі падоўжаныя да 15 лістапада.

16 лістапада ў школах быў звычайны навучальны дзень, але ў другой палове дня школьнікам паведамілі аб падаўжэнні канікул.

←Как историк с историком. Александр Лукашенко встретился с Роем Медведевым

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика