Лукашэнка сустрэўся з расійскім гісторыкам Роем Мядзведзевым
Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада сустрэўся з расійскім гісторыкам, палітолагам Роем Мядзведзевым.
Рой Мядзведзеў — вядомы эксперт па расійскай гісторыі ХХ стагоддзя, аўтар больш за 40 кніг па гісторыі, педагогіцы, сацыялогіі, літаратуразнаўства, філасофіі, перакладзеных і выдадзеных у больш чым 20 краінах.
Цяпер час тэмай яго даследавання з’яўляецца развіццё постсавецкай прасторы, якой ён прысвяціў ў апошнія гады шэраг сваіх работ. Гэтая тэма і стала галоўнай падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі. Роя Медведева цікавіла найноўшая гісторыя Беларусі, мадэль яе сацыяльна‑эканамічнага развіцця, паведмляе БЕЛТА.
Рой Мядзведзеў (нар. у 1925) — выдатны расійскі гісторык, дыссідэнт. Вядомасць ямы прынеслі кнігі пра Сталіна, што выйшлі яшчэ за савецкім часам. За кнігу «Да суда гісторыі» быў выключаны з кампартыі. У 1970 г. разам з Сахаравым і Турчыным апублікаваў адкрыты ліст пра неабходнасць дэмакратызацыі сацыялістычнай сістэмы. У 2005 г. быў адным з тых, хто падпісаў зварот у абарону Мікалая Хадаркоўскага. Праўда, у апошнія гады напісаў некалькі апалагетычных кніг пра Пуціна.