Мядзведзеў запрасіў да сябе журналістаў незалежных СМІ Беларусі

Источник материала:  
16.11.2009 11:16 — Новости Общества

Сустрэча прэзідэнта Расіі з беларускімі журналістамі адбудзецца 23 лістапада ў Крамлі.

У Маскву запрошаны не толькі незалежныя, але і адкрыта апазіцыйныя беларускія СМІ. Ніколі раней прэзідэнты Расіі такіх інтэрв’ю не давалі.

У ліку удзельнікаў будуць газеты «Наша Ніва» і «Народная воля», агенцтва БелаПАН, партал tut.by. Запрошаныя ў сталіцу Расіі і найбольшыя дзяржаўныя выданні і тэлеканалы, у тым ліку беларускамоўная «Звязда», якую ў лукашэнкаўскі топ‑пул не дапускаюць.

Што і гаварыць, рэдактар НН быў ашарашаны, калі пачуў у слухаўцы: «Вам тэлефануюць з аддзелу грамадскіх сувязяў Адміністрацыі прэзідэнта Мядзведзева...».

Можна быць пэўным, што незалежныя газеты падрыхтуюць вострыя пытанні да сустрэчы.

Падыход прэзідэнта Мядзведзева розніцца ад падыходу папярэдніх кіраўнікоў Расіі. Нагадаем, што Мядзведзеў даў эксклюзіўнае інтэрв’ю нават газеце забітай Ганны Паліткоўскай. Што да Беларусі, дык сустрэча ў Крамлі будзе сігналам Лукашэнку. Яго, гаворачы па‑простаму, «бяруць на змену».

←"100 дорог": Хозяин Освейского озера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика