15 лістапада – Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў
Адзначаецца кожную трэцюю нядзелю лістапада па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН ад 2005 года.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) , штогод у выніку дарожна-транспартных здарэнняў гіне каля 1,3 мільёна чалавек і яшчэ 50 мільёнаў чалавек атрымліваюць траўмы і робяцца інвалідамі. Дарожна-транспартныя здарэнні з’яўляюцца асноўнай прычынай смерці маладых людзей ва ўзросце ад 10 да 24 гадоў.
Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў быў заснаваны для таго, каб ушанаваць памяць ахвяраў і выказаць спачуванне іх сваякам.
СААЗ і Супрацоўніцтва ў рамках ААН у галіне бяспекі дарожнага руху заклікаюць ўрады і няўрадавыя арганізацыі ва ўсім свеце адзначаць гэты дзень з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да ДТЗ, іх наступстваў і звязаных з імі выдаткамі, а таксама да мераў, якія можна прыняць для іх папярэджання.
Як высветліла інфармагенцтва «Інтэрфакс», ДАІ Мінска і Мінскай вобласці не плануе з гэтай нагоды ніякіх мерапрыемстваў, а вось віцебскія дарожныя інспектары правядуць у нядзелю шэраг мерапрыемстваў. Магчыма, да іх далучацца калегі з іншых рэгіёнаў і сталіцы.
За 9 месяцаў 2009 года па віне кіроўцаў адбылася 3686 ДТЗ, у якіх 665 чалавек загінула і 4249 атрымалі раненні, паведамляе прэс-служба ДАІ МУС. Па віне нецвярозых кіроўцаў учынена 685 ДТЗ. 443 ДТЗ адбылося па прычыне парушэнняў правілаў праезду пешаходнага пераходу і 45 ДТЗ пры парушэнні вадзіцелямі правілаў праезду зон прыпынкаў грамадскіх транспартных сродкаў. Асаблівую трывогу выклікае той факт, што ДТЗ ўсё часцей адбываюцца на пешаходных пераходах, а іх ахвярамі становяцца дзеці. Варта адзначыць і такую асаблівасць: у шэрагу выпадкаў вінаватыя ў ДТЗ спрабавалі схавацца з месца здарэння, пакідаючы пацярпелага ў бездапаможным стане. За гэты ж перыяд па віне пешаходаў ўчынена 684 ДТЗ, у якіх 178 чалавек загінула і 520 атрымалі раненні. Па віне нецвярозых пешаходаў здзейснена 213 ДТЗ.