Яцэк Пратасевіч: «Мараторый на візавыя санкцыі будзе падоўжаны на паўгоду»

Источник материала:  
14.11.2009 15:14 — Новости Общества

«Рада Еўрасаюзу на сваім пасяджэнні ў Брусэлі 17 лістапада падоўжыць на паўгоду мараторый на візавыя санкцыі ў дачыненні да найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў»,

— пра гэта заявіў на брыфінгу 14 лістапада падчас Беларускага Еўрапейскага форуму ў Мінску член Еўрапарламента, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

Еўрачыноўнік звярнуў увагу на тое, што асноўным фактарам у падаўжэнні/адмене санкцый у будучым для беларускіх уладаў будуць змены ў выбарчым заканадаўстве.

Акурат цягам паўгоду ў Беларусі маюць прайсці выбары ў мясцовыя саветы [красавік 2010 года], і «калі гэта выбары пройдуць свабодна і справядліва – то санкцыі наагул будуць знятыя», — заявіў сп. Пратасевіч.

←В Молодечно и Молодечненский район с сегодняшнего звонить нужно по-новому.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика