Унушальны талісман

Источник материала:  
Да прыродных экспанатаў у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці дадаўся 20-тонны валун.

Велічэзны камень адкапалі ў полі працаўнікі сельскагаспадарчага кааператыва, прычым для гэтага ім прыйшлося выкарыстаць два магутныя трактары. Валун сам па сабе ўнікальны формай, абрысамі і ўкрапленнямі розных колераў. Адзін яго бок нагадвае контуры карты Беларусі, іншая частка падобная да галавы зубра. Такую незвычайную знаходку паставілі побач з вёскай Равяцічы.

Цуд прыроды трохі падправіў вядомы на Брэстчыне мастак Сяргей Казак. На карце, якая выразна праглядваецца на камені, пазначылі сталіцу Беларусі, усе абласныя цэнтры, а таксама горад Бярозу. На адным баку нанесены надпіс “Вінец” — назва сельгаскааператыва, дзе знайшлі валун. Верх каменя ўпрыгожыў бусел, які ляціць і трымае ў дзюбе калыску з немаўлём.

Дарэчы, ляціць бусел у бок новай забудовы вёскі Равяцічы. За апошнія гады тут узведзена больш за сто індывідуальных дамоў. Мясцовае кіраўніцтва спадзяецца, што птушка-сімвал будзе добрым знакам і абавязкова прынясе дзетак маладым сем’ям.

←Простуда «помогла» простудам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика