Белстат: Інфляцыя ў Беларусі ў студзені — кастрычніку 8,3%
12.11.2009 11:04
—
Новости Общества
Індэкс спажывецкіх коштаў у кастрычніку 2009 года ў параўнанні з вераснем склаў 100,4%, са снежнем 2008 года — 108,3%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Індэкс цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі вытворча‑тэхнічнага прызначэння ў мінулым месяцы ў параўнанні з вераснем склаў 100,7%, у параўнанні з снежнем 2008 года — 111%.
Кошты на будаўніча‑мантажныя работы, па дадзеных Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, у кастрычніку 2009 года ў параўнанні з вераснем 2009 года павялічыліся на 0,6%, у параўнанні з снежнем 2008 года — на 3%.